Агляд спартовых навінаў


Баскетбол

Менскія «Цмокі» так няўдала правялі стартавы матч Адзінай Лігі ВТБ у падмаскоўных «Хімках», што найлепшы наш бамбардзір у гэтым двубоі – амерыканскі цэнтравы Дэйвід Крэвіш – зарабіў толькі 10 пунктаў і падобнага антырэкорду менчукоў прыгадаць цяжка. А галоўны трэнер каманды Аляксандр Круцікаў не паверыў пратаколу, дзе 14 стратаў мяча гасцямі падаліся настаўніку лічбаю заніжанай.

Футбол

Нацыянальныя футбольныя зборныя Бельгіі, Нямеччыны і Англіі ўжо на сённяшні дзень могуць святкаваць перамогі ў сваіх кваліфікацыйных да чэмпіянату свету па футболе – 2018 групах, а дружына Польшчы заваявала права згуляць у Расеі, але за першае месца яшчэ пазмагаецца. Перагуляўшы зборную Арменіі на нацыянальным стадыёне ў Варшаве амаль год таму толькі з лікам 2:1 і голам Робэрта Левандоўскага толькі на пятай кампенсаванай хвіліне, «бяла-чэрвоныя» матч у адказ правялі значна больш упэўнена.

Аўтагонкі

У складаных умовах праходзілі сёння вольныя заезды падчас 16-га этапу чэмпіянату свету па аўтагонках у класе машынаў «Формула -1» «Гран-пры Японіі».

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: «Единая Лига ВТБ»