Агляд спартовых навінаў 20.09.2016


Хакей

Менскае «Дынама» быццам вяло рэй у трэцім хатнім двубоі новага сезону Кантынентальнай хакейнай лігі супраць «Авангарду» з Омскай вобласці, а па колькасці кідкоў перасягнула суперніка больш як удвая, але вымушаная была саступіць 1:2, зазнаўшы першую сёлета паразу на сваім лёдзе. І трэцюю – агулам. Аўтарам шайбы ў менчукоў стаўся 34-охгадовы ўкраінец з беларускім грамадзянствам таксама Аляксандр Мацярухін.

Гандбол

На гэтым тыдні, а дакладней – у суботу, 24-га верасня, стартуе галоўны клубны гандбольны турнір Еўропы – Ліга чэмпіёнаў ЕГФ сярод мужчынаў у элітнай групе B. Яго адкрывае матч у Берасці, дзе мясцовы клуб імя Мяшкова прыме 13-ціразовага чэмпіёна Польшчы, дзейнага ўладальніка Кубка чэмпіёнаў – клуб «Вівэ Таўран» з Кельцаў. Такім чынам, мяшкоўцы апынуліся паміж двух агнёў пасля таго, як прынялі фіналіста Лігі Чэмпіёнаў мінулага сезону і пераможцу Паўднёва-ўсходняй лігі – вугорскі «Вэспрэм», перамагчы якога не ўдалося.

Тэніс

Два запар турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі гуляюцца ў сярэдзіне і другой палове верасня ў сталіцы Японіі – Токіа. Усяго $ 250 тыс. запрапанаваў сваім удзельніцам у якасці прызавога фонду «Хасімо’то Со’гё», якому споўнілася ўсяго 7 гадоў. І значна больш вядомы – «Торэй Пэн Пасіфік Оўпэн», якому сёлета ўжо 23 гады і прызавы фонд у яго значна большы – $ 1 млн.