Аб'ектыў 02.10.2017 Агляд спартовых навінаў


Баскетбол

Стаўся вядомы ўладальнік Кубка краіны па баскетболе сярод жаночых камандаў. У вызначальным матчы сышліся лідарскія клубы Беларусі апошніх гадоў – «Цмокі» і «Гарызонт».

Валейбол

Жаночая зборная Сербіі заваявала залатыя медалі чэмпіянату Еўропы, які прымалі Тбілісі і Баку. У фінальнай сустрэчы сербкі з лікам 3:1 перамаглі каманду Галандыі і тым самым сталіся двухразовымі чэмпіёнкамі Старога Свету.

Футбол

Мюнхенская футбольная «Баварыя» – зноў у ліхаманцы. У першым пасля адстаўкі Карла Анчэлёцці матчы клуб чарговы раз не здолеў дамагчыся перамогі. Здаецца, праблемы былі не толькі і не столькі ў італьянскім трэнеры.

Хакей

Сталічнае «Дынама» пасля няўдалага выязнога турнэ вярнулася ў Менск і правядзе чарговыя два двубоі ўжо на сваёй арэне. Сёння ў суперніках «бела-блакітных» значыліся іхныя аднаклубнікі з Масквы. Цяпер ідзе трэці перыяд, пасля двух – лік на табло… на карысць… Пра канчатковы вынік гэтага двубою і пасляматчавыя каментары хакеістаў – у нашых наступных спартовых навінах на «Белсаце».

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: bc-tsmoki.by

Глядзі таксама
Каментары