Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Недалёка рушыла ў турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Токіа з прызавым фондам каля $ 900 тыс. Аляксандра Сасновіч.

Футбол

Барысаўскаму БАТЭ не спатрэбілася вялікіх высілкаў, каб двойчы ўзяць браму «Іслачы» з Менскага раёна ў заключным матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў найвышэйшай лізе. Хаця, паводле галоўнага трэнера чэмпіёнаў Аляксандра Ермаковіча, пачатак гульні быў цяжкім, калі было няпроста ўскрыць кампактную шчыльную абарону суперніка. І яе прыйшлося расшатваць.


Былы абаронца футбольнага клубу «Манчэстэр Юнайтэд» ды нацыянальнай зборнай Англіі, а цяпер футбольны эксперт 38-мі гадовы Рыё Фэрдынанд пры дапамозе біржы ставак «Бэтфэр» у межах праекту «Defender to Contender» будзе імкнуцца атрымаць ліцэнзію ад брытанскай камісіі па боксе, каб распачаць карʼеру баксёра.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Issei Kato / Reuters / Forum