Агляд спартовых навінаў


Хакей

Часам у жыцці і ў спорце ў прыватнасці, здараюцца рэчы абсалютна нечаканыя, што называецца, на роўным месцы. Такая сітуацыя, што здарылася ў нядзелю ў матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі паміж менскім «Дынама» ды магнітагорскім «Металургам» не сказаць, што найрадчэйшая ў хакеі, але для «зуброў» абсалютна нетыповая.

Баскетбол

Магутная выніковасць славенскага капітана Горана Драгіча праклала шлях зборнай Славеніі да бліскучай перамогі над суседзямі з Сербіі ў фінале 40-га чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод мужчынскіх камандаў, які прайшоў у турэцкім Стамбуле, а праводзіўся другі раз у гісторыі ў некалькіх гарадах кантыненту.

Футбол

Дортмундская «Барусія» знатна нахіліла «Кёльн» з лікам 5:0 у чацвёртым туры нямецкай футбольнай Бундэслігі, уключаючы гол з пенальці, прызначаны з дапамогаю суддзі-відэаасістэнту, каб пакінуць свайго апанента і суперніка барысаўскага БАТЭ па групе Лігі Еўропы на дне турнірнае табліцы.

Тэніс

Давід Гафэн і Стыў Дарсі зладзілі захапляльны камбэк у паўфінальным матчы Кубка Дэйвіса супраць Славеніі ў Брусэлі, каб вывесці зборную Бельгіі ў другі фінал неафіцыйнага мужчынскага камандавага чэмпіянату свету цягам трох апошніх гадоў.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: hcdinamo.by