Агляд спартовых навінаў


Хакей

«Дынама» вярнулася з няўдалага выезду, дзе, праўда, атрымала першую перамогу ў сезоне і зноў прыступіла да справаздачы перад сваімі гледачамі. Пачаткам другой хатняй серыі стаў двубой супраць чэлябінскага «Трактара», які ў гэтым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі лепшы за «зуброў» толькі на чатыры пункты.

Тэніс

Першая ракетка свету паводле версіі Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў іспанец Рафаэль Надаль прадказальна даў рады ў фінальным двубоі Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе супраць 28-га сеянага паўднёва-афрыканца Кевіна Андэрсана 6:3, 6:3, 6:4.

Баскетбол

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе сярод мужчынскіх камандаў, фінальная частка якога праходзіць у Турцыі.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: hcdinamo.by