Агляд спартовых навінаў 18.02.2016


Максім Мірны і Трыт Г’юі з перамогі стартавалі ў парным разрадзе на тэнісным турніры у амерыканскім Дэлрэй-Біч. У першым коле спаборніцтваў беларуска-філіпінскі тандэм перамог паляка Мар’юша Фірстэнбэрга і мексіканца Сант’яга Гансалеса – 6:3, 7:6.

Футбол

У чарговых двух матчах 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў перамогі ў свой актыў запісалі прыезджыя каманды. Мадрыдскі «Рэал» дзякуючы дакладным ударам Раналду і Хэсэ выгуляў у Рыме ў мясцовай «Ромы».

Хакей

У чарговым туры НХЛ згулялі толькі тры матчы, а ў двух з іх закінулі аднолькавую колькасць шайбаў – па 8, і пры гэтым яны скончыліся з аднолькавым лікам 5:3. «Мінэсоўта» ў гасцях перамагла «Кэлгары», а «Чыкага» таксама на выездзе быў мацнейшы за «Нью-Ёрк Рэйнджэрз».

«Зубры» матчам супраць «Тарпеда» з Ніжняга Ноўгараду на «Менск-Арэне» сёння заканчваюць свой сёлетні, правальны выступ у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. Ці знойдзе «Дынама» сілы ў нічога не вырашальным двубоі напрыканцы парадаваць сваіх заўзятараў – даведаемся ўжо неўзабаве.