Аб'ектыў 17.09.2016 Агляд спартовых навінаў 17.09.2016


Новым дасягненнем папоўнілася асабістая скарбонка беларускага плыўца-паралімпійца, фенаменальнага Ігара Бокага, а значыць, і скарбонка зборнай Беларусі. Бабруйскі самародак выгуляў сваю пятую дыстанцыю на Паралімпіядзе-2016, гэтым разам 100 метраў вольным стылем, і зноў з рэкордам Гульняў. І зноў не дацягнуўшы, гэтым разам усяго толькі 5 сотых, да свайго ж сусветнага рэкорду. Бокій стаўся агулам 10-ціразовым паралімпійскім чэмпіёнам. У суботу позна ўвечары Ігар выйдзе на заключны старт у Рыа-дэ-Жанэйра і скончыць феерычны выступ дыстанцыяй 100 метраў на спіне.

Фота bobruin.by

Глядзі таксама
Каментары