Агляд спартовых навінаў 17.06.2016


Лёгкая атлетыка

Аліна Талай спынілася за крок ад п’едэсталу гонару на чарговым этапе Брыльянтавай лігі ў Стакгольме. У бегу на 100 метраў з барʼерамі беларуска паказала вынік 12,90 секунды, і гэта толькі чацвёрты радок. Перамагла тут лідарка сезону ў гэтым відзе амерыканка Кендра Гэрысан, ейны вынік – 12,66 сотых секунды.

Футбол

На чэмпіянаце Еўропы па футболе, што прымае Францыя, была зафіксаваная першая нулявая нічыя. Зборная Польшчы прадэманстравала, як патрэбна гуляць з фаварытамі турніру немцамі. Для супернікаў гэта была ўжо трэцяя вочная сустрэча за апошнія два гады, і яны падышлі да яе з празмернаю асцярожнасцю, што яскрава і паказала гульня.

Баскетбол

За акіянам працягваецца ўпартая барацьба ў фінале плэй-оф Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. «Кліўлэнд» на сваёй пляцоўцы ў шостым матчы серыі нанёс паразу клубу «Голдэн Стэйт», 115:101, і тым самым зраўняў лік у супрацьстаянні, які стаў нічыйны, 3:3.

Фота – belrynok.ru