Агляд спартовых навінаў 17.01.2017


Гандбол

Мужчынская нацыянальная зборная зазнала другую паразу на чэмпіянаце свету па гандболе, які прымае Францыя. У сваім трэцім матчы групавога этапу калектыў Шаўцова сустракаўся з моцнаю камандай Харватыі.

Баскетбол

Баскетбольны клуб «Цмокі» папоўніў свае шэрагі чарговым легіянерам. Кантракт з камандаю, які разлічаны да канца сезону, падпісаў амерыканскі абаронца Антоньё Грэйз.

Тэніс

На кортах Сіднэю працягваецца першы ў сёлетнім сезоне турнір серыі «Australian Open». У параўнанні з мінулагоднімі спаборніцтвамі, гэтым разам прызавы фонд яго вырас на 14 адсоткаў і склаў 36 мільёнаў 200 тысячаў долараў.

Фота: by.tribuna.com