Агляд спартовых навінаў


Баскетбол

У перадапошнім матчы прэкваліфікацыі да планетарнага першынства свету-2019 па баскетболе зборная Беларусі зазнала паразу ад каманды Балгарыі. 19-га жніўня ў суботу беларусы ў заключным двубоі гэтага раўнду згуляюць з Партугаліяй, а ў наступнае кола кваліфікацыі мы трапім толькі ў выпадку перамогі. Альбо, калі прагуляем з розніцаю 1-2 пункты. У першым матчы беларусы перамаглі партугальцаў «на тоненькага» – 78:75.

Футбол

Барысаўскаму БАТЭ засталося зрабіць два крокі, каб падарыць сваім заўзятарам міжнародную футбольную восень і трапіць у групавы раўнд Лігі Еўропы. Першы з іх сёння на «Барысаў-арэне», калі ў стартавым матчы плэй-оф калектыў Ермаковіча будзе спрабаваць нанесці паразу клубу «Александрыя» з Украіны. Супернікі БАТЭ толькі другі раз у сваёй гісторыі бяруць удзел у розыгрышы кантынентальных кубкавых турніраў. У сваім першынстве пасля пяці тураў «Александрыя» мае толькі тры балы і месціцца на 10-ым радку турнірнай табліцы. Матч абслугоўвае брыгада рэферы з Вугоршчыны на чале з Томашам Богнарам.


Мадрыдскі «Рэал» заваяваў Суперкубак Іспаніі па футболе ўжо дзясяты раз. «Вяршковыя» на сваім полі без Ранаўду і Бэйла перамаглі «Барсэлону» 2:0.

Тэніс

Рафаэль Надаль, другая ракетка свету паспяхова дабраўся да трэцяга раўнду буйнога тэніснага турніру ў Сінсінэці. Іспанец у першым сэце быў мацнейшы, 6:3, за француза Рышара Гаске, які ў планетарным спісе на 29-ай пазіцыі. Наступным супернікам Надаля будзе ягоны суайчыннік Альбэрт Рамас Віннёлас.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Настасся Марыніна / Беларуская федэрацыя баскетболу