Агляд спартовых навінаў 16.09.2016


Хакей

Нарэшце, пасля некалькіх гадоў спробаў, наш тэлеканал акрэдытавалі на чэмпіянат Кантынентальнай хакейнай лігі. Будзем рэгулярна мець свежае арыгінальнае відэа і эксклюзіўныя каментары трэнераў і гульцоў. Дэбют – сёння. Менскае «Дынама» правяло на сваім лёдзе першы хатні матч 9-га сезону КХЛ, прыняўшы рыжскіх аднаклубнікаў.

У Экстралізе ж чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю нарэшце адбыўся поўнафарматны гульнёвы дзень, калі прайшлі матчы з удзелам усіх 12-ці дружынаў.

Бокс

26-цігадовы мексіканец Сауль «Канэлё» Альварэс і чэмпіён свету ў першай сярэдняй вазе паводле версіі WBO 28-мігадовы брытанец Ліям Сміт зʼявіліся разам на выніковую прэс-канферэнцыю перад іхным боем у суботу ў Тэхасе.