Агляд спартовых навінаў 16.01.2016


Гандбол

Гандбольная зборная Беларусі нарэшце здабыла першую вікторыю на чэмпіянаце свету, які прымае Францыя. Пасля паразы на старце першынства ад аднаго з аўтсайдараў, чылійцаў, 28:32, выхад у стадыю плэй-оф для нас значна ўскладніўся.

Хакей

Сталічнае «Дынама» перамогаю завяршае сваё чарговае выязное турнэ ў межах гульняў КХЛ. Сёння ва Уладзівастоку «зубры» сустракаліся з клубам «Адмірал», стырнавы якога – беларус Аляксандр Андрыеўскі.

Тэніс

На хардаўскіх кортах у Мельбурне стартавала асноўная сетка першага ў сёлетнім сезоне тэніснага турніру «Вялікага шлема» – «Аўстраліян Оўпэн». Першае кола гэтых спаборніцтваў сталася непераадольным для нашай Аляксандры Сасновіч. Беларуска, якая ў рэйтынгу ВТА толькі на 118-ым радку, саступіла 0:3, 3:6 больш тытулаванай кітаянцы Шу Ай Чжан, якая ў гэтым спісе на 23-м месцы.