Аб'ектыў 12.08.2017 Агляд спартовых навінаў


Лёгкая атлетыка

Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі яшчэ да падвядзення вынікаў чэмпіянату свету – 2017 папрасіў прабачэння ў заўзятараў за выступ айчынных спартоўцаў у Лондане, жадаючы ўжо цяпер выказацца, бо шмат чаго назапасілася. Зборная Беларусі, паводле Дзевятоўскага, расчаравала, не спраўдзіўшы чаканняў. Мала таго, што каманда зазнала страты перад чэмпіянатам, выставіўшы найменшы склад за ўсю гісторыю, дык і тыя, хто быў здольны на добрыя вынікі, не вытрымалі высокай канкурэнцыі.

Хакей на трава

Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве прабілася ў элітны дывізіён чэмпіянату Еўропы. Перагуляўшы ў першым паўфінале чэмпіёншыпу Італію 4:2, нашыя дзяўчаты забяспечылі сабе права на наступны сезон у Бельгіі змагацца за пуцёўку на Алімпійскія гульні 2020 года.

Футбол

Старт 18 туру чэмпіянату Беларусі па футболе не стаўся запамінальным. Чэмпіён БАТЭ на сваім полі перагуляў берасцейскае «Дынама» 1:0, але матч не ўразіў больш за пяць тысяч гледачоў, якія прыйшлі на «Барысаў-арэну». Гаспадары свайго дамагліся – пры ўжо традыцыйна немалой колькасці хібаў.

Глядзі таксама
Каментары