Агляд спартовых навінаў 15.12.2016


Хакей

На моладзевым чэмпіянаце свету па хакеі ў першым дывізіёне, які праходзіць у Нямеччыне, зборная Беларусі перарвала сваю пераможную серыю. Пасля дзвюх вікторыяў запар мы сустракаліся з гаспадарамі турніру.

Футбол

Мадрыдскі «Рэал» дакрочыў да фінальнага двубою чэмпіянату свету па футболе сярод клубаў. У ½-ой «вяршковых» звёў з мексіканскаю камандай «Амерыка». У гэтым двубоі «каралеўскі клуб» не зазнаў вялікіх цяжкасцяў, выгуляўшы на класе, забіўшы па голе пад заслону кожнага з таймаў.

Хакей: НХЛ

Чатырма двубоямі быў прэзентаваны чарговы гульнявы дзень у НХЛ. Цікава, што адразу тры з іх скончыліся з аднолькавым лікам 4: 3. Толькі ў оўвэртайме лідар Усходняй канферэнцыі «Пітсбург» здолеў даціснуць няўступлівы «Бостан». Яшчэ ў адной сустрэчы дайшло да пасляматчавых булітаў, тут крыху ўдачы забракавала гаспадарам пляцоўкі, дзе «Атава» саступіла «Сан Хасэ» 3:4.

Фота: Reuters