Агляд спартовых навінаў 15.02.2016


Лёгкая атлетыка

Аліна Талай зноў пакінула за спінаю суперніц – на чарговым міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы, што адбыўся ў аўстрыйскім Лінцы.

Тэніс

Жаночая тэнісная асацыяцыя распаўсюдзіла сёння чарговы рэйтынг-ліст. У адноўленым спісе Вікторыя Азаранка апусцілася на адну пазіцыю і цяпер займае 15-ты радок. У сотні найлепшых – яшчэ дзве беларускі: Вольга Гаварцова – 74-я і Аляксандра Сасновіч – 98-я. Лідаруе па-ранейшаму амерыканка Сэрына Ўільямз.

Футбол

Лёгкаю прагулянкаю стаўся для «Баварыі» гасцявы матч супраць «Аўгсбургу» ў межах 21-га туру нямецкай Бундэслігі. Мюнхенцы дамагліся неабходнага выніку, перамогшы апанента 3:1.

Хакей

Вызначыўся апошні супернік нашай хакейнай зборнай у алімпійскай кваліфікацыі да Пхён-чхангу–2018, а стала ім каманда Польшчы. Такім чынам, фінальны турнір пройдзе з 1 да 4 верасня ў Менску, дзе апроч нас і палякаў, за адзіную пуцёўку ад гэтага квартэту на зімовыя Алімпійскія гульні паспрачаюцца яшчэ славенцы і датчане.

Зміцер Сухановіч, «Белсат»