Агляд спартовых навінаў


Тэніс

На кортах Вашынгтону стартаваў буйны тэнісны турнір, прызавыя якога сёлета складаюць $ 1,75 млн.

Хакей

Сталічнае «Дынама» працягвае ўзмацняць склад напярэдадні новага сезону ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Двухбаковы кантракт з «зубрамі» сёння падпісаў выхаванец гомельскай школы хакею, абаронца Дзмітрый Знахарэнка. Хутка «бела-балкітныя» адправяцца ў Рыгу, дзе возьмуць удзел у яшчэ адных, але ўжо традыцыйных спаборніцтвах – «Кубак латвійскай чыгункі». 13-га жніўны мы правядзём матч з мясцовым «Дынама», затым згуляем з яраслаўскім «Лакаматывам» і казанскім «Ак Барсам». У чэмпіянаце КХЛ Дўаер і кампанія стартуе 23-га жніўня ўдома супраць фінскага «Ёкерыту».

Алімпіяда

Алімпійскія Гульні 2028-га года адбудуцца ў Лос-Анджэлесе. Сёння арганізацыйны камітэт форуму дасягнуў дамоўленасці з прадстаўнікамі гэтага гораду і паабяцаў вылучыць $ 1,75 млн на рыхтаванне. У выніку гульні 2024-года адбудуцца ў Парыжы, бо французская сталіца засталася адным прэтэндэнтам на Алімпіяду. Раней свае кандыдатуры знялІ Рым, Гамбург і Будапэшт.

Гімнастыка

4-га жніўня ў нашай сталіцы стартуе Этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, а ўдзел у ім плануюць узяць грацыі з 24-ох краінаў. Нашу краіну будуць прадстаўляць 8 спартовак, сярод якіх Кацярына Галкіна – фіналіст Алімпіяды-206, а таксама Аліна Гарнасько – бронзавы прызёр сёлетняга Чэмпіянату Еўропы. Для ўсіх гімнастак этап у Менску стане падрыхтоўкай да планетарнага першынства, якое адбудзецца ў італьянскім Пезаро. Нагадаю, што ў мінулым годзе на сваім хатнім этапе беларускі сталі ўладальнікамі сямі медалёў.

Дзмітрый Сухановіч ,«Белсат», фота: Geoff Burke / USA Today Sports / Forum