Аб'ектыў 27.07.2017 Агляд спартовых навінаў


Хакей

Сталічнае «Дынама» з паразы стартавала на хакейным турніры «Кубак Менску», прысвечаны 950-годдзю беларускае сталіцы ды адбываецца на «Чыжоўка-Арэне». У сваім першым матчы пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Гордзі Дўаера «зубры» саступілі сваім аднаклубнікам з Масквы 3:6. А ўжо сёння на лёдзе сышліся менскія клубы «Дынама» і «Юнацтва». У выніку дружына Міхаіла Захарава разграміла «зуброў» 5:2.

Футбол

У футбольнай Лізе чэмпіёнаў працягваецца час кваліфікацыі за права на наступны сезон згуляць у асноўным раўндзе турніру. У першым матчы яе трэцяга кола кіеўскае «Дынама» на сваім полі разабралася са швейцарскім клубам «Янг Бойз» – 3:1.

Тэніс

Аргентынец Дʼего Шварцман пераадолеў другое кола тэніснага турніру ў Гамбурзе. На гэтым раўндзе 38-ай ракетцы свету супрацьстаяў гаспадар кортаў Цэдрык-Марсэль Штэбэ, які ў планетарным рэйтынгу – па-за межамі першае сотні. Прадказальна перамога дасталася больш дасведчанаму апаненту, а лік па партыях – на карысць Дʼега: 1:6, 6:4, 6:2. У наступным коле спаборніцтваў Шварцман згуляе з яшчэ адным немцам – Флёрʼянам Маерам.

Дзмітрый Сухановіч,«Белсат», фота: hcdinamo.by

Глядзі таксама
Каментары