Агляд спартовых навінаў 14.09.2016


Паралімпіяда

Амаль у паўтара разу ўзбагацілася скарбонка зборнай Беларусі на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра за адзін толькі аўторак. І прырост – выключна коштам залатых набыткаў.

33-гадовы майстар спорту міжнароднага класу з Полацку Андрэй Праневіч упершыню ўзняўся на пʼедэстал Паралімпіяды, адразу захапіўшы яго вяршыню. У фінале турніру шпажыстаў катэгорыі «В» на інвалідных калясках, дзе спаборнічаюць атлеты з траўмамі груднога аддзелу хрыбта, выхаванец трэнера Сямёна Сушчына ва ўпартае барацьбе нанёс паразу Амару Алі з Ірану – 15:14.

Уладальнікам яшчэ аднаго золата ўпершыню стаў 28-гадовы плывец Уладзімір Ізотаў з Гомля ў катэгорыі SB12 з парушэннем зроку. Бронзавы медаліст Пекіну-2008 і срэбны – Лондану-2012, выхаванец трэнера Генадзя Вішнякова, сабраў, нарэшце, поўны камплект паралімпійскіх узнагародаў, выгуляўшы дыстанцыю 100 метраў брасам. Такім чынам у Беларусі стала 7 медалёў – 5 залатых і два бронзавыя, і беларусы здзейснілі скачок у агульным неафіцыйным заліку з 24-га на 13-месца.

УЕФА

Прэзідэнта футбольнага Звязу Славеніі, бацьку трох дзяцей, юрыста паводле адукацыі, 48-гадовага Александэра Чэфэрына абралі сёмым кіраўніком Звязу еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў на кангрэсе УЕФА 14 верасня.

Футбол

Дзвюма абражальнымі для прагуляных паразамі адзначыўся першы дзень групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Мюнхенская «Баварыя» на сваім полі перагуляла віцэ-чэмпіёна Расеі «Растоў» 5:0.

А «Барселона» ў сталіцы Каталоніі яшчэ менш пашкадавала шатландскі «Сэлтык». Тут нават 7:0 з гэт-трыкам капітана – аргентынца Льёнэля Мэсі – і дублем Люіса Суарэса з Уругваю. У астатніх двубоях серады – тры нічые з аднолькавым лікам 1:1 і дзве мінімальныя перамогі гасцей.

Фота – Reuters