Аб'ектыў 14.01.2017 Агляд спартовых навінаў 14.01.2016


Біятлон

Пяты этап Кубка свету па біятлоне працягнуўся сёння ў нямецкім Рупольдынгу жаночаю спрынтарскаю гонкаю на 7,5 кіламетраў з дзвюма лініямі агню. Сярод 104 удзельніц гэтага старту значыліся і 5 прозвішчаў беларускіх лыжніц са стрэльбаю. Патроху працягвае ўкатвацца ў сезон і набіраць абароты Дар’я Домрачава. Сёння яна дапусціла адзіны промах пры стойцы, аднак пакуль не можа пахваліцца былой хуткасцю на лыжні, але здолела наблізіцца да першай дзясяткі, заняўшы 13-ты радок.

Хакей

Сталічнае хакейнае «Дынама» нарэшце перарвала сваю непрыемную серыю паразаў у межах гульняў КХЛ. У сваім другім матчы чарговага выязнога турнэ «зубры» паклалі два балы ў сваю скарбонку.

Тэніс

На хардаўскіх кортах Зялёнага кантыненту вызначыўся пераможца буйнога тэніснага турніру, прызавы фонд якога сёлета складаў $ 438 тыс. У вырашальным матчы сышліся Люксембургу Жыль Мюлер і Дэньел Эванс.

Глядзі таксама
Каментары