Аб'ектыў 21.07.2017 Агляд спартовых навінаў


Футбол

Менскае «Дынама» вельмі пераканальна згуляла ў матчы ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА, з буйным лікам 3:0 нанёсшы паразу македонскаму «Работнічкі», над якім мела перавагу і ў выязным двубоі, але ў Скоп’е дазволіла супернікам вызначыцца напрыканцы і скончыць гульню ўнічыю 1:1.


А вось берасцейскаму «Дынама» прайсці дружыну значна больш моцнага чэмпіянату – Аўстрыйскай Бундэслігі, – клуб «Альтах», не ўдалося. І калі пры дамінаванні альпійцам у першай сустрэчы на іхным полі берасцейцам удалося зачапіць нічыю 1:1, то ўдома збіў з панталыку гол з цэнтру поля, а ўвогуле глебу з-пад ног выбіў, паводле тых, хто саступіў, другі мяч, пасля чаго адгуляцца было цяжка.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Улатко Пяркоўскі / telegraf.mk

Глядзі таксама
Каментары