Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Аляксандра Сасновіч выгуляла ў першым коле турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі серыі «Інтэрнэшнал» ў сталіцы Румыніі Бухарэсце. Прызавы фонд спаборніцтваў $ 226 750. 100-ая ракетка планеты і лідарка беларускага рэйтынгу нанесла паразу 199-му нумару сусветнага рэйтынгу, мясцовай тэнісістцы Ірыне Бара.

Карупцыя

У аўторак затрымалі кіраўніка Іспанскай федэрацыі футболу Анхэля Марыю Вілляра пасля аблавы ў некалькіх мадрыдскіх офісах, звязанай з расследаваннем групы ў справе барацьбы з карупцыяй, паведамляюць у прэс-рэлізе мясцовай паліцыі. Вілляр і ягоны сын нават названы іспанскімі сродкамі масавай інфармацыі вяршыняю адной з груповак, у якую ўваходзілі і іншыя кіраўнікі футболу Іспаніі. Іх вінавацяць у змове, махлярстве і растраце грошай.

Парапланы

150 парапланаў з 8-мі краінаў свету ўпрыгожылі неба над паўночнай Італіяй на чэмпіянаце свету па параплане. Дамінавалі французы ў гэтым нетрадыцыйным відзе спорту, які сёлета праходзіў навокал маляўнічых гораў Монтэ-Авэна. Упершыню гэты чэмпіянат планеты быў праведзены на Апенінах з мноствам каляровых ветразяў у ярка-сінім небе.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Matthew Childs / Reuters / Forum