Аб'ектыў 15.07.2017 Агляд спартовых навінаў


Веславанне

Алена Наздрова ды Каміла Бобр сталі першымі беларускімі медалісткамі на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у балгарскім Плоўдыве. Дзяўчаты ўзялі «срэбра» у заездзе каноэ-двоек на паўкіламетра. Затым на той жа пяцісотмятровай дыстанцыі Раман Петрушэнка, Мікіта Борыкаў, Дзмітрый Траццякоў і Віталь Бялко заваявалі бронзавую ўзнагароду на байдарцы-чацвёрцы. 15 ліпеня беларусы выступалі ў васьмі фіналах А. Скончыцца чэмпіянат кантыненту ў нядзелю.

Тэніс

Чэмпіёнкаю Ўімблдану-2017 у жаночым індывідуальным турніры стала іспанка Гарбінне Мугуруса – пірэнэйка здолела перагуляць суботнюю лонданскую суперніцу – амерыканку Вінус Ўільямз, старэйшую на 14 гадоў, даволі надзейна – 7:5, 6:0 за гадзіну і 17 хвілінаў.

«Формула-1»

Майстэрства брытанца ЛьЮіса Гэмілтана пераможна развязваць пытанні ў вільготнае надворʼе дазволілі яму ў хмарным «Silverstone» трэці раз запар выгуляць «Гран-Пры Вялікай Брытаніі» па аўтагонках у класе машынаў «Формула-1», дзясяты сёлета этап.

Глядзі таксама
Каментары