Агляд спартовых навінаў


Гандбол

Галкіпер нацыянальнай гандбольнай зборнай Беларусі Іван Мацкевіч будзе абараняць колеры БГК імя Мяшкова. Як паведамляе афіцыйны сайт каманды, кантракт з брамнікам падпісалі на адзін год з магчымасцю працягу яшчэ на адзін.

Тэніс

З валявой перамогі стартавала на турніры ВТА ў Будапешце з прызавымі 227 тысяч долараў Аляксандра Сасновіч. Беларуска, 123-я ў планетарным спісе, у 1/16 фіналу нанесла паразу – 4:6, 6:4, 6:1 – прадстаўніцы Бельгіі Кірстэн Фліпкенс, якая ў рэйтынгу на 74-ым месцы. У 1/8-ай яе чакае Палін Парменцье з Францыі.

Футбол

Лонданскі «Арсенал» прабіўся ў ¼ фіналу футбольнага Кубка Англіі. У 1/8 дружына Арсэна Вэнгера без праблемаў, 2:0, разабралася ў гасцях з клубам пятага англійскага дывізіёну «Сатан Юнайтэд».

Хакей

Сталічнае хакейнае «Дынама» пасля двух гадоў перапынку вяртаецца ў кагорту найлепшых камандаў КХЛ па выніках рэгуляркі. Сёння «зубры» ў Яраслаўлі распачалі серыю 1/8 фіналу Кубка Гагарына да чатырох вікторыяў супраць мясцовага «Лакаматыву». Па-за межамі заяўкі на гульню ў нас засталіся Грабарэнка, Гаўрус, Кітараў і Камароў. Пасля двух перыядаў лік 2:1 на карысць «Лакаматыву».

Фота: pressball.by