Аб'ектыў 13.06.2016 Агляд спартовых навінаў 13.06.2016


Гандбол

Гандбалісты зборнай Беларусі не без цяжкасцяў, але здолелі здабыць вікторыю ў першым матчы плэй-оф за выхад у фінальную стадыю чэмпіянату свету. У сталічным палацы спорту ва Уруччы дружына Шаўцова перамагла Латвію 26:24.

Футбол

Па-рознаму правялі свае стартавыя сустрэчы групавога этапу на чэмпіянаце Старога свету ў Францыі нашыя суседзі. У квартэце С палякі, дзякуючы дакладнаму ўдару Аркад’юша Міліка нанеслі мінімальную паразу Паўночнай Ірландыі. Украіна ў сваю чаргу не здолела на роўных супрацьстаяць Нямеччыне і саступіла 0:2. У групе Д харваты былі мацнейшыя за Турцыю, тут адзіны гол на рахунку Лукі Модрыча.

Хакей

За акіянам у НХЛ вызначыўся ўладальнік Кубка Стэнлі. Ім стаў «Пітсбург», які ў шостым матчы фінальнай серыі нанёс паразу ў гасцявым двубоі «Сан Хасэ Шаркс», 3:1, а ў супрацьстаянні быў мацнейшы, 4:2. Пераможную шайбу госці закідвалі ўжо ў пустую браму за хвіліну да канца трэцяга перыяду, а яе аўтарам стаў Патрых Гёрнквіст.

Формула 1

Пілот каманды «Мэрсэдэс» Льюіс Гэмілтан стаў пераможцам сёмага этапу «Формулы 1» «Гран-пры Канады». Другі тут фінішаваў Зэбаст’ян Фэтэль з «Фэрары», замкнуў тройку прадстаўнік «Ўільямзу» Вальтэры Ботас. У агульным заліку лідаруе Росбэрг, за ім размясціліся Гэмілтан і Фэтэль. Наступны этап каралеўскіх гонак – «Гран пры Еўропы» запланаваны на 19 чэрвеня і ўпершыню пройдзе на трасе ў Баку.

Фота – freesmi.by

Глядзі таксама
Каментары