Аб'ектыў 13.07.2017 Агляд спартовых навінаў


Футбол

Незразумела раней за ўсё з боку псіхалагічнага як ставіцца да выніку першага матчу кваліфікацыйнага матчу Лігі чэмпіёнаў УЕФА з удзелам найлепшай каманды Беларусі-2016 — барысаўскага БАТЭ. Не даўшы вызначыцца гасцям з армянскага «Алашкерту», барысаўцы, пры магутнай перавазе, асабліва ў першай палове, правялі толькі адзін мяч у браму суперніка і самі ж дапамаглі яму адквітаць гол, зачапіўшы больш перспектыўную нічыю — 1:1. Прозвішча галеадора адно – Аляксей Рыас. І калі перспектыва мінуць армянскага чэмпіёна захоўваецца нядрэнная, то сам настрой клубу БАТЭ на новую еўракубкавую кампанію зноў выклікаў пытанні.

Тэніс

Першай фіналісткаю жаночага індывідуальнага турніру на Адкрытым чэмпіянаце Вялікай Брытаніі па тэнісе прадказальна стала іспанка ҐарбІнне МугурУса. У чацвер пірэнейка, сеяная 14-ю, прадказальна разбіла славачку МагдалЕну РЫбарыкаву, якая ўпершыню ў свае 28 гадоў забралася гэтак высока на турнірах «Вялікага шлема»

Міні-футбол

Трохразовы чэмпіён Беларусі па міні-футболе, які апошні раз уздымаўся на вяршыню ў 2011 годзе, а таксама пяціразовы ўладальнік Кубку краіны і пераможца Суперкубка Беларусі – менскі МАПІД – афіцыйна паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы, што ў наступным чэмпіянаце краіны выступаць з рэкламаю гэтага будаўнічага прадпрыемства не будзе. Пра гэта яны абвесцілі ў Беларускай асацыяцыі міні-футболу. Аднак, паводле кіраўніцтва калектыву, каманда захаваецца і возьме ўдзел у наступным разыгранні пад патранажам іншага гаспадара.

Алесь Пуціла, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары