Агляд спартовых навінаў


Тэніс

У першым мужчынскім чвэрцьфінале адкрытага чэмпіянату Вялікай Брытаніі па тэнісе сенсацыя, абумоўленая не цалкам здаровым станам першай ракеткі свету – Эндзі Мары. Любімец мясцовай публікі двойчы вёў у сэтах у двубоі з 29-м у рэйтынгу, амерыканцам Сэмам Кўэры, але ў чацвёртай партыі дала пра сябе ведаць ранейшая траўма.


Джаўгэна Конта стала першаю брытанскаю жанчынай, якой удалося дасягнуць паўфіналу «Ўімблдану» за амаль чатыры апошнія дзесяцігоддзі. 26-гадовая нарадзінка Сіднэю, якая мае акрамя аўстралійскага і брытанскага яшчэ і вугорскае грамадзянства, здолела пабіць крыўдальніцу Азаранкі Сіману Халіп з Румыніі 6:7, 7:6, 6:4 на цэнтральным корце. Р

Футбол

Барысаўскі БАТЭ ў сераду гуляе першы матч другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў УЕФА. На сваім полі наймацнейшай каманда Беларусі па выніках мінулага сезону прымае двухразовага запар чэмпіёна Арменіі. Клуб «Алашкерт», паводле галоўнага трэнера барысаўцаў Аляксандра Ермаковіча, – вельмі годны канкурэнт з псіхалогіяй пераможцаў.

Алесь Пуціла,«Белсат», фота: Toby Melville / Reuters / Forum