Аб'ектыў 11.07.2017 Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Рафаэль Надаль пакідае корты Усеанглійскага клубу лаўн-тэнісу. Іспанец, другая ракетка свету, даволі нечакана аступіўся ў чацвёртым коле «Ўімблдану». Ягоным крыўдзіцелем стаў прадстаўнік Люксембургу Жыль Мюлер, які ў планетарным табелі аб рангах займае дваццаць шосты радок.
Пятая ракетка свету Роджэр Фэдэрэр працягвае перапісваць рэкорды. У чацвёртым коле «Ўімблдану» ён без праблемаў разабраўся з балгарынам Грыгорам Дымітравым, які ў рэйтынгу АТП на адзінаццатай пазіцыі. Дзякуючы гэтай вікторыі Фэдэрэр стаў чвэрцьфіналістам менавіта брытанскага «мэйджару» пятнаццаты раз, і гэта рэкордны ў гісторыі Адкрытай эры паказнік.

Футбол

Мадрыдскі «Рэал» працягвае працаваць на трансферным рынку. Чарговым набыццём «каралеўскага клубу» стаў абаронца Тэо Эрнандэс, які падпісаў кантракт тэрмінам на 6 гадоў. «Вяршковыя» заплацілі ягонай былой камандзе «Атлетыка» прыблізна Eur 30 млн.

Баскетбол

Сталічныя баскетбольныя «Цмокі» таксама ў перыяд міжсезоння працягваюць працу на трансферным рынку. Кантракт з менскім клубам тэрмінам на адзін год падпісаў цэнтравы Антон Вашкевіч, якому 23 гады і ён мае рост 203 сантыметры.

Дзмітрый Сухановіч,«Белсат», фота: Matthew Childs / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары