Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Толькі адна беларуска працягне барацьбу ў адзіночным разрадзе «Ўімблдану». Гэта Вікторыя Азаранка, якая ў 1/32 фіналу перамагла расяянку Алену Весніну ў двух сэтах з аднолькавымі 6:3 і за выхад у 1/8- пазмагаецца з брытанкай Гэдэр Ўотсан. У мужчынскай частцы адзіночнага разраду «Ўімблдону» пакуль не заўважае на сваім шляху супернікаў другая ракетка свету Рафаэль Надаль.

Футбол

Нацыянальная футбольная зборная нашай краіны ўзнялася адразу на 12 пазіцыяў у ліпеньскім рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футболу. Адпаведна абноўленаму сёння спісу Беларусь цяпер займае 71-ы радок.


Нядоўгай была прысутнасць Вячаслава Глеба ў футбольным клубе найвышэйшай лігі «Крумкачы». Найлепшы бамбардзір клубу ў гісторыі знаходжання яго ў эліце скасаваў кантракт паводле згоды бакоў, а пагадненне дзеяла да канца сёлетняга сезону.


Англійскі «Манчэстэр Юнайтэд» агучыў сваё першае гучнае набыццё падчас летняга трансфернага акна. Як паведамляе «Бі-Бі-Сі Спорт», «чырвоныя д’яблы» ўзгаднілі пераход у свае шэрагі нападніка «Эвэртану» Рамэлю Люкакю, а прыблізная сума трансферту складзе блізу £ 75 млн.

Дзмітрый Сухановіч,«Белсат», фота: Tony O’brien / Reuters / Forum