Агляд спартовых навінаў


Біятлон

Адна з самых цікавых гонак на біятлонным чэмпіянаце свету адбылася сёння ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Прыгожая палова высвятляла найлепшую дружыну ў эстафеце.

Гарналыжны спорт

Чэмпіянат свету па гарналыжным спорце ў швейцарскім Санкт-Морыцы падыходзіць да заканчэння. Чарговы камплект медалёў быў разгуляны сярод мужчынаў у гіганцкім слаламе. Адзіны прадстаўнік нашай краіны Юрый Данілачкін не змог фінішаваць у другой спробе, а пасля першай ён займаў 56-ты радок.

Футбол

На футбольных палях Старога свету згулялі першыя матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы. «Манчэстэр Юнайтэд» на «Олд Трафард» разграміў 3:0 французскі «Сэнт-Эт’ен», і гэта даволі гучная заяўка на выхад у наступны раўнд.

Хакей

Менскае «Дынама» здабывае чарговыя два пункты, дзякуючы перамозе на «Менск-арэне» над «Нафтахімікам». Асноўны час і оўвэртайм скончыліся ўнічыю, 1:1. А ў серыі булітаў удача была на нашым баку. Пераможны кідок – на рахунку Пэтэрсана. У табліцы на «Захадзе» «зубры» ўзняліся на пяты радок, а скончаць рэгулярку ў суботу хатнім матчам супраць «АК Барса».

Фота: Stanislav Krasilnikov / TASS / Forum