Агляд спартовых навінаў 11.04.2016


Баскетбол

Менскія «Цмокі» зазналі чарговую паразу ў межах гульняў Адзінай лігі ВТБ. Гэтым разам у гасцях калектыў Грышчука супрацьстаяў падмаскоўным «Хімкам».

Футбол

У другім туры чэмпіянату краіны па футболе ў найвышэйшай лізе берасцейскае «Дынама» ўдома з сухім лікам 3:0 было разгромленае «Менскам». Галы ў прыезджай каманды на рахунку Гвіліі, Васільева і Бяссмертнага.

Хакей

Па заканчэнні апошніх матчаў рэгулярнага чэмпіянату НХЛ сталі вядомыя ўсе пары, якія працягнуць барацьбу ў плэй-оф Кубка Стэнлі. «Вашынгтон», даўно забяспечыўшы сабе Прэзідэнцкі кубак, у двубоі з «Анахаймам» згуляў без групы лідараў і саступіў 0:2.

Гандбол

Менскі СКА афіцыйна абвесціў пра заключэнне кантракту з Сяргеем Рутэнкам. Капітан гандбольнай зборнай Беларусі не меў клубнай прапіскі з лістапада, калі разарваў кантракт з катарскаю «Лехвіяй», а з канца студзеня аднаўляўся пасля траўмы. Цяпер Рутэнка мае намер да канца сезону абараняць колеры армейскага клубу, за які ўжо заяўлены пад 81-ым нумарам.