Агляд спартовых навінаў 10.06.2016


Алімпіяда

10 чэрвеня нацыянальная жаночая зборная Беларусі па баскетболе накіравалася ў Францыю, дзе праз тры дні распачынае асноўны старт новага міжнароднага сезону – кваліфікацыю на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Хакей

«Сан-Хасэ Шаркс» як быццам схамянуліся падчас фінальнай серыі Кубка Стэнлі – перш за ўсё дзякуючы бліскучай гульні свайго брамніка Марціна Джоўнза, які раней не  быў надта пераканальны. Пры ліку 1: 3 «акулы» адправіліся на выезд у ПІтсбург з не надта аптымістычнымі перспектывамі, але ўрэшце правялі самы выніковы матч серыі.

Футбол

Адзін з лідараў чэмпіянату Беларусі па футболе ў найвышэйшай лізе – менскія «Крумкачы» – згулялі ўнічыю 1:1 у двубоі 11 туру супраць мікашэвіцкага «Граніта» ў Лунінцы. Нападнік гаспадароў Андрэй Шаракоў адкрыў лік на 35-ай хвіліне, зрэалізаваўшы пенальці, а ў другой палове вызначыўся абаронца сталічнай дружыны – Аляксей Васілеўскі, які ўдала скарыстаўся перадачаю Філіпа Іванова. Заканчваецца тур – у пятніцу.

Фота – bbf.by