Агляд спартовых навінаў 09.12.2016


Біятлон

Француз Мартэн Фуркад перамог у стартавай гонцы другога этапу Кубка свету па біятлоне, які ў пятніцу прыняла славенская Паклюка. Напачатку ўдзельнікам прапанавалі спрынтарскія гонкі. У мужчынаў дыстанцыя традыцыйная – 10 кіламетраў і большасці з лідараў удалося страляць чыста.

Спрынтарская гонка жанчын на дыстанцыі 7 з паловаю кіламетраў падчас другога этапу Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы прынесла поспех Ляўры Дальмаер з Нямеччыны.

Допінг

У другой частцы сваёй справаздачы юрыст Рычард Маклэрэн адзначыў для незалежнага расследавання Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, што больш за тысячу расейскіх спартоўцаў у 30 відах спорту пэўным чынам звязаныя з ужываннем допінгу і ўтойваннем станоўчых пробаў.

Фота: REUTERS