Агляд спартовых навінаў 09.01.2017


Міні-футбол

Вызначыліся паўфіналісты ў Кубку Беларусі па міні-футболе. Дзейны ўладальнік трафею – «Сталіца» – не дала рады мінуць чэмпіёна краіны «Лідсельмаш» у 1/4-й, саступіўшы суперніку ўсяго адзін мяч у суме дзвюх сустрэчаў.

Футбол

Дзейны чэмпіён іспанскай Ля Лігі – «Барсэлона» – затармазіла не на жарт. Каталонцам усё цяжэй даюцца забітыя мячы, а ў нацыянальным чэмпіянаце Прымэры «блаўграна» апусцілася на трэцяе месца.

Хакей

У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі першы матч панядзелку быў згуляны ў сталіцы Кітаю – Пекіне, куды напрыканцы тыдня наведаецца менскае «Дынама».

Фота: Суполка Вконтакте «МИНИ-ФУТБОЛ. Зроблена ў Беларусі»