Агляд спартовых навінаў 08.06.2016


Фота – sportnaviny.com

Гандбол

Няўдала з гледзішча вынікаў правяла нацыянальная мужчынская зборная Беларусі па гандболе дзве таварыскія сустрэчы з Нарвегіяй на яе пляцоўках у сталіцы краіны Осла і горадзе Фола на поўначы.

Футбол

На Кубку Амерыкі па футболе гаспадары – Злучаныя Штаты – напоўніцу рэабілітаваліся за стартавую паразу ад Калумбіі 0:2. У Чыкага «зорна-паласатыя» хвацка адгуляліся на бедалазе Коста-Рыцы, раструшчыўшы цэнтральнаамерыканцаў з буйным лікам.

Лёгкая атлетыка

У чацвер у сталіцы Нарвегіі Осла адбудзецца сёмы этап «Дыяментавай лігі» Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі. У безе на 100 метраў з барʼерамі выступіць найлепшая беларуская спрынтарка Аліна Талай, якая два дні таму ў нямецкім Рэгенсбурзе пабіла рэкорд нашай краіны на гэтай дыстанцыі, які трымаўся амаль 26 гадоў.

Допінгавы скандал

Нямецкі тэлеканал «ARD» паведаміў у сераду, 8 чэрвеня, што міністр спорту Расеі Віталь Мутко наўпрост замешаны ў допінгавым скандале з расейскімі атлетамі. Але ў заяве ў адказ ад міністэрства, зразумела, усе абвінавачанні свайго кіраўніка ды іншых чыноўнікаў абвяргаюцца.