Агляд спартовых навінаў 07.06.2016


Фота – usatoday.com

Хакей

Трэці двубой фінальнай серыі Кубка Стэнлі паміж «Сан-ХасЭ Шаркс» і «Пітсбург Пэнгўінз» забраў шмат сілаў у «акулаў», і ў чацвёртай сустрэчы яны выглядалі стомленымі і малаініцыятыўнымі. Госці іх літаральна перабегалі ды хоць саступілі ў колькасці кідкоў у створ брамы – але выгулялі ў трапнасці.

Футбол

Зборныя Панамы і Аргентыны захапілі лідарства ў заключнай групе Д на юбілейным Кубку Амерыкі па футболе ў Злучаных Штатах. Абедзве каманды перамаглі сваіх супернікаў у стартавым туры з аднолькавым лікам 2:1

Футбольная зборная Польшчы вырашыла абысціся ўсяго двума кантрольнымі матчамі на шляху да «Еўра-2016» і заключны спарынг праводзіла на радзіме галоўнага трэнера Адама Навалкі ў Кракаве супраць Літвы.

Баскетбол

Казанскі клуб УНІКС скараціў адставанне ад сталічнага расейскага ЦСКА ў фінале сезону Адзінай лігі ВТБ. Дзейныя чэмпіёны саступілі ў сталіцы Татарстану першы выязны матч з розніцаю пяць пунктаў 74:79.