Агляд спартовых навінаў 06.06.2016


Лёгкая атлетыка

Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай скарыла нацыянальны рэкорд, які трымаўся 26 гадоў. У бегу на 100 метраў з бар’ерамі на спаборніцтвах «Спаркасэн-Гала – 2016» у баварскім Рэгенсбурзе лідарка айчыннага спрынту на сваёй дыстанцыі 100 метраў з бар’ерамі паказала, як адзначаецца на сайце Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, чароўны вынік – 12,63, на тры сотых лепшы, чымся ў Лідзіі Юрковай, якія тая паказала яшчэ ў савецкім 1990 годзе ў сталіцы Украіны.

Тэніс

Новак Джокавіч, нягледзячы на процьму сваіх тытулаў, упершыню ўзняўся на вяршыню другога ў годзе турніру з серыі «Вялікага шлема» – Адкрытага чэмпіянату Францыі. І такім чынам серб дацягнуўся да поўнай калекцыі «мэйджараў».

Таксама ў заключны дзень «Ралян Гарос – 2016» згулялі фінал жаночых дуэтаў. На радасць сваім гледачам францужанкі Каралін ГарсІя ды Крыстына Младэнавіч, сеяныя пятыя, перагулялі сёмую пару турніру – расяянак Кацярыну Макараву ды Алену Весніну – 6: 3, 2:6, 6:4.

Футбол

На Кубку Амерыкі па футболе ў Злучаных Штатах Бразілія нечакана згубіла два пункты ў двубоі з Эквадорам – нічыя 0:0. Цікавы двубой адбыўся мінулае ночы паміж Мексікаю ды Уругваем.

 

Фота – talks.su