Агляд спартовых навінаў 05.04.2016


Хакей

Міхаіл Грабоўскі працягвае аднаўляцца пасля траўмы, а ягоны «Айлэндэрз» перамагае «Тампу». У чарговым туры НХЛ «астраўляне» удома разграмілі «Лайтнінг» 5:2 і ў турнірнай табліцы пакуль займаюць пяты радок на «Усходзе». З такім жа лікам «Сэйнт-Луіс» перамог «Арызону».

Футбол

Настаўніка зборнай Італіі па футболе Антоньё Контэ, які толькі падпісаў трохгадовае пагадненне з лонданскім «Чэлсі», могуць асудзіць умоўна. Пракуратура Крэмоны патрабуе пакараць коўча за хаванне звестак пра дамоўныя матчы.

Пасля матчаў зборных еўрапейскі футбол не дае нам разняволіцца. Толькі скончыліся гульні ў нацыянальных чэмпіянатах – і праз дзень адпачынку да нас вяртаецца Ліга Чэмпіёнаў. У галоўным еўрапейскім турніры засталіся восем наймацнейшых камандаў, а першыя дзве сустрэчы ¼ фіналу адбудуцца сёння ўвечары.

Біятлон

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава паведаміла, што цяжарная і чакае нараджэнне дзіцяці ў кастрычніку. Знятая заслона таямніцы, і хто ягоны бацька: здагадкі пацвердзіліся – гэта самы тытулаваны біятланіст у гісторыі, васьміразовы алімпійскі чэмпіён нарвежац Уле Эйнар Б’ёрндален. Дарэчы, ён пацвердзіў, што не будзе сёлета канчаць кар’еры ды працягне выступаць. А Домрачава паведаміла, што плануе вярнуцца ў вялікі спорт у пачатку студзеня 2017-га.