Агляд спартовых навінаў 05.01.2017


Баскетбол

Менскія «Цмокі» і пасля навагодняга перапынку не надта змяніліся, згуляўшы ў сваю гульню. У тым негатыўным сэнсе, што, маючы ўсе магчымасці перамагчы лідара групы “N” Кубка ФІБА-Еўропы – французскі «Нантэр», зноў паслабілі пільнасць бліжэй да заканчэння сустрэчы і аддалі суперніку цэлых дзевяць пунктаў. Менчукі, адкрыўшы лік, вялі палову першай чвэрці, але канцоўку змазалі і саступілі сем пунктаў. Затое выгулялі дзесяць у другім перыядзе і пайшлі на вялікі перапынак з перавагаю. А ў трэцяй дзесяціхвілінцы даводзілі сваю перавагу нават да васьмі пунктаў. І зноў не праявілі характару.

Хакей

На чэмпіянаце свету па хакеі з шайбаю сярод моладзевых зборных, які завяршаецца ў канадскім Манрэалі, услед за Фінляндыяй, яшчэ дзейным чэмпіёнам планеты, з барацьбы за «золата» адпала і Расея, якая была срэбнаю прызёркаю на мінулым чэмпіянаце. нечакана пасавала Швецыя, якая бліскуча правяла групавы турнір і чвэрцьфінал, а ў 1/2-й раптам не дала рады з розніцаю ў цэлых тры шайбы.

Біятлон

У нямецкім Обэргофе распачаўся чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне. У стартавы дзень адбылася толькі адна гонка – мужчынскі спрынт на 10 кіламетраў, які прынёс сюрпрызны вынік.

Фота: bc-tsmoki.by