Агляд спартовых навінаў 04.01.2017


Хакей

Менскае «Дынама» бліскуча праводзіла хатні матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі супраць лідара сезону – санкт-пецярбургскага СКА, – вёўшы пераканальна пасля двух перыядаў 5:1. Але здарылася трэцяя дваццаціхвілінка, калі менчукі прапусцілі тры безадказныя шайбы і цаною вялікіх намаганняў утрымалі пераможны вынік.

Раллі

Беларускі рэйсэр Сяргей Вязовіч з каманды «МАЗ-Спортаўта» заняў чацвёртае месца на другім этапе ў раллі-рэйдзе сярод грузавых машынаў.

Футбол

Напярэдадні свята Трох Цароў, якое адзначаецца ў каталіцкім календары ў Дзень Богазʼяўлення 6-га студзеня, гульцы футбольнага клубу «Барсэлона» наведалі дзіцячыя шпіталі каталонскае сталіцы. Пасля чарговага трэнінгу, рыхтуючыся да матчу Кубка караля супраць «Атлетыка» з Більбаў 5 студзеня і двубою Ля Лігі з «Віллярэалем» у нядзелю.

Фота: hcdinamo.by