Агляд спартовых навінаў 03.09.2016


Хакейная зборная Беларусі атрымала другую перамогу на групавым этапе алімпійскай кваліфікацыі. На «Менск-Арэне» каманда Дэйва Льюіса спачатку сустрэчы нечакана саступала палякам 0:2, аднак затым здолела пераламаць хаду двубою ды перамагла 5:3. Днём раней нашая каманда выгуляла ў Даніі 5:2, а лёс адзінай пуцёўкі на Алімпіяду ў Пхёнчханг вызначыцца заўтра ў двубоі Беларусь–Славенія.