Агляд спартовых навінаў 03.03.2016


Біятлон

Зборная Беларусі вельмі асцярожна распачала 50-ты чэмпіянат свету па біятлоне ў нарвежскім Гольмэнколене. Калі лідарка каманды Надзея Скардзіна дала рады закончыць толькі шостаю стартавы этап змяшанай класічнай эстафеты, то што казаць пра іншых.

Хакей

І яшчэ не высветленыя ўсе ўдзельнікі паўфіналаў Канферэнцыяў у Кубку Гагарына Кантынентальнай хакейнай лігі. 3 сакавіка, магутна перагуляўшы «Салавата Юлаева» на сваёй пляцоўцы, 5:0, казанскі «АК Барс» зраўняў лік у серыі – 3:3. Але магнітагорскі «Металург» закончыў спрэчку з «Аўтамабілістам» з лікам 4:2, перагуляўшы таго сёння ў Екацерынбурзе пераканальна – 5:2.

Баскетбол

Баскетбольны клуб «Цмокі» ды інтэрактыўная выстава «Баль робатаў» 2.0» падрыхтавалі ў чацвер адмысловую праграму для заўзятараў з прызамі, падарункамі, фотаздымкамі, аўтографамі.