Аб'ектыў 02.12.2016 Агляд спартовых навінаў 02.12.2016


Біятлон

Першы этап Кубка свету па біятлоне здзіўляе і ўсхваляе. Услед за мянчанкаю Дарʼяй Юркевіч, свой дэбютны подыум у карʼеры ўзяў і магілёвец Уладзімір Чэпелін.

Хакей

Менскае «Дынама» праводзіць у пятніцу чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. У суперніках – уфімскі «Салават Юлаеў», які ва Ўсходняй Канферэнцыі з 65-цю пунктамі займае чацвёртае месца.

Аўтагонкі

Чэмпіён свету па аўтагонках у класе машынаў «Формула-1» немец Ніка Росбэрг агаломшыў публіку раптоўным рашэннем сысці ў адстаўку.

Фота: Anders WIklund / Reuters

Глядзі таксама
Каментары