Агляд спартовых навінаў 01.03.2016


Футбол

Чэмпіён Беларусі па футболе – барысаўскі БАТЭ – атрымаў сёння першую перамогу ў міжсезонных спарынгах, якія дружына пад кіраўніцтвам Аляксандра Ермаковіча праводзіць на турэцкіх зборах.

Хакей

Экстраліга чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю пакрысе мінае першы раўнд плэй-оф. Прынамсі, два з чатырох паўфіналістаў ужо вядомыя, і сенсацый тут нават не прадбачылася.

А ў Кубку Гагарына таксама высветлілі палову пераможцаў стартавага раўнду, толькі там усё распачыналася з 1/8 фіналу. Апошнім, пакуль, лаўрэатам стала новасібірская «Сібір», з якою днямі на два гады падоўжыў пагадненне беларускі трэнер Андрэй Скабелка. Сёння яго падначаленыя на сваёй арэне перамаглі «Адмірала» з Уладзівастока іншага беларуса-настаўніка Аляксандра Андрыеўскага і з невялікаю затрымкаю, таксама нядрэнна мінулі першы раўнд плэй-оф, перагуляўшы «маракоў» 4:1. На Захадзе вядомыя тры ўдзельнікі паўфіналу Канферэнцыяў.