Агляд спартовы навінаў 18.06.2016


Жаночая баскетбольная зборная Беларусі не здолела наўпрост адабрацца на Алімпіяду ў Рыа. У чвэрцьфінале кваліфікацыі дружына Буяльскага саступіла кітаянкам 70:84. Цяпер каб атрымаць адзіную пуцёўку на гульні нам адразу сёння ўвечары неабходна перамагаць каманду Аргентыны, а затым выйграваць у вырашальным двубой пераможцу пары Куба – Паўднёвая Карэя.

Услед за італьянцамі пропуск у 1/8 футбольнага першынства Еўропы атрымала і зборная Іспаніі. Дружына з Пірэнеяў упершыню на Чэмпіянаце ў адным матчы забіла 3 мячы і дзякуючы дублю Марата і голу Наліта забяспечыла сабе ўдзел у стадыі плэй-оф. Яшчэ ў адным двубоі групы D, чэхі саступаючы па хадзе двубою 0:2 харватам, здолелі звесці сустрэчу да нічыёй 2:2.

За акіянам свой футбол, там ужо стаў вядомы другі паўфіналіст Кубка Амерыкі, што прымае ЗША. Услед за гаспадарамі турніру пуцёўку ў ½ фіналу атрымала каманда Калумбіі. У сустрэчы з Перу асноўны і дадатковы час скончыліся ўнічыю 0:0, а ў серыі пенальці калумбійцы перамаглі 4:2. За выхад у фінал калектыў Хасэ Пекермана паспрачаецца з пераможцам у дуэлі Мексіка – Чылі.