Адразу 26 ІП чакае суд у Крупках


Пасля святаў індывідуальных прадпрымальнікаў з Крупак чакае доўгі судовы дзень. 11 траўня ад 9-й раніцы судовы канвеер разгледзіць адразу 26 справаў. Прадпрымальнікаў вінавацяць у парушэнні рэжыму працы. Інцыдэнт адбыўся месяц таму, на пачатку красавіка на мясцовым рынку прадстаўнікі выканкаму праводзілі праверку адносна працы ІП без сертыфікатаў. Каб пазбегнуць штрафаў, некаторыя гандляры зачынілі свае гандлёвыя пункты, гэта і зрабілася падставаю для адміністратыўнай справы.