20 гадоў: фальшывае свята Саюзнай дзяржавы


Прыгатаваны 1 красавіка інтэграцыйны праект Беларусі і Расеі быў прадстаўлены грамадству 2 красавіка 1996 года. Фактычна з гэтай даты і пачалося будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

Пабудавалі, але толькі на паперы

У рэальнасці Саюзная дзяржава – гэта расейска-беларускі доўгабуд.

«Поўнага яднання не адбылося, ёсць супярэчнасці, ёсць гандлёвыя войны», – тлумачыць палітолаг Алесь Лагвінец.

А мусілі быць паводле дамовы агульныя грошы, канстытуцыя, а таксама парламент ды прэзідэнт. Перадусім дзеля апошняй мэты кіраўнік Беларусі настойваў на міждзяржаўным аб’яднанні.

Але неўзабаве ў Крамлі на гады засеў свой «нармальны мужчына», у якога Лукашэнку прынамсі ў мінулае дзесяцігоддзе атрымлівалася выцягваць немалыя субсідыі.

Крэмль пачаў скідваць з сябе непатрэбную ношу.

Масква істотна скараціла падтрымку беларускаму рэжыму. Правілы, прапісаныя ў дамове аб Саюзнай дзяржаве, не выконваліся бакамі. Палітычныя – праз сабатаж беларускага боку, эканамічныя – расейскага. Але пры патрэбе, у любы момант дакумент можа стаць падставаю павесці беларускага брата ў патрэбным кірунку.

Вольга Старасціна, «Белсат», фота: Alexander Astafyev / TASS / Forum