Вобраз Бога навобмацак

Рэжысёр: Шапчыц Яўген Год: 2016

Тут дапамагаюць адаптавацца ў святыні, вывучыць асновы праваслаўнае веры. Святло пранікае скрозь вітражы, што дапамагае выключыць непажаданае ўздзеянне на сятчатку вока. Цяжкія падсвечнікі не замінаюць пры хадзе з кіем, а перашкоды ў выглядзе парогаў і калонаў мінімізаваныя.

Сляпыя ў сваім штодзённым жыцці мала з кім кантактуюць, шмат хто не можа самарэалізавацца. Але сярод іх нямала таленавітых і адораных. Праз невідушчасць у іх развіты слых, яны выдатныя спевакі і музыкі.

Рэпартаж пра дзіўна добрых людзей, якіх цяпер мала. Яны не скардзяцца на свой лёс і дзякуюць Богу за тое, што з’явіліся на свет. Новы і цалкам незнаёмы відушчым людзям свет.

Рэж. Яўген Шапчыц, 2016 г. , Беларусь