Вайна валанцёраў: рэпартаж «Белсату» з Данбасу


Украінцы казалі нам, што ехаць у Данецк небяспечна, маўляў, там няма законаў, а людзі са зброяй – оркі, якія могуць нас узяць у палон або проста забіць і ім за гэта нічога не будзе. Оркаў мы не сустрэлі. Магчыма, нам пашанцавала. Затое мы ўбачылі, як жывуць нешматлікія мясцовыя побач з данецкім аэрапортам. Былі моманты, калі едзеш некалькі кіламетраў, а навокал ні душы – мёртвы горад, выглядала гэта жудасна і апакаліптычна. Самым уражвальным момантам гэтай паездкі я лічу размову з ДНРаўскімі жаўнерамі ў вайсковым шпіталі. Калі я спытаўся ў аднаго з параненых, навошта ён пайшоў ваяваць, то пачуў самы ідыёцкі адказ, які толькі можна прыдумаць: «бо тут расейцы, а там бэндэры». Мне падалося, што ён пайшоў ваяваць за пайку, а не за сваю прымітыўную ідэю. Шмат для каго з іх вайна гэта спосаб пракарміць сям’ю. Ім ужо няма чаго губляць. Гэта армія абалваненых жабракоў, якіх па ўсёй верагоднасці корміць Расея і якіх не змагла накарміць Украіна, а таксама тыя, хто атрымлівае задавальненне ад бязмэтнай рызыкі», – кажа Юрась Высоцкі.

belsat.eu