Цацкі выратавання

Рэжысёр: Галёта Ганна Год: 2017

«Нашы Майстры» – майстэрня вытворчасці цацак у Смалявічах. На першы погляд, гэта звычайнае прадпрыемства, аднак працуюць там не зусім звычайныя людзі.

Усе яны змагаюцца з наркатычнай і алкагольнаю залежнасцю. Змаганне адбываецца не толькі на працы, але ў кожную хвіліну жыцця: удома, у краме, у госцях, і нават у сне…

Рэж. Ганна Галота, 2017 г., Беларусь